Мінгандлю зачыніла 12 абутковых крамаў у Мінску

Міністэрства гандлю правяло праверкі абутковых крамаў. У выніку былі зачыненыя 12 сталічных крамаў, якія належаць ТАА "Аксіс на Кірава" ("Мегатоп"), ПГУП "Дзве таполі" ("О'кей") і ПГУП "КорсоКомо" ("V сетка салонаў абутку", "Абутковы дыскаўнтэр "Еўрасток").

Як паведамляе прэс-служба Мінгандлю, прычынай стаў вельмі вузкі асартымент беларускага абутку, што з'яўляецца парушэннем дзейнага заканадаўства. У асобных выпадках асартыментны пералік не выконваўся больш чым на 80%.

Акрамя таго, у дзвюх крамах ПГУП "КорсоКомо" прадаваўся і захоўваўся імпартны абутак без маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі на суму звыш 130 млн рублёў.

Мінгандлю зачыніла 12 крамаў бытавой хіміі “Востраў чысціні”

Мінгандлю зачыніла шэсць пунктаў харчавання “Хутка-смачна”

Мінгандлю забараніла 26 кірмашоў мёду ў Беларусі

Чыноўнікі Мінгандлю зачыняюць 2 крамы ў дзень і шукаюць новых кантралёраў

Фота — pokupon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі