Украіна страціла знішчальнік МіГ-29
MiG-29 / wikimedia.org
У ноч на 27 чэрвеня Сілы абароны страцілі сувязь са знішчальнікам МіГ-29. Аб гэтым паведамляюць Паветраныя сілы Украіны.
Пілот выконваў заданне ў небе над Палтаўскай вобласцю. Цяпер высвятляюцца абставіны і прычыны падзення самалёта.
"Пацвярджаем страту самалёта, аднак украінскі пілот паспяхова катапультаваўся, звязаўся з пошукава-выратавальнай камандай і аператыўна быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання і аказання неабходнай дапамогі", — дадалі ў Паветраных сілах.