Мінгандлю забараніла 26 кірмашоў мёду ў Беларусі

Міністэрства гандлю забараніла фірме "Свет мёду і здароўя плюс" праводзіць 26 кірмашоў мёду па ўсёй Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніцу міністра гандлю Ірыну Наркевіч.

Па словах чыноўніцы, у сакавіку прайшлі сумесныя маніторынгі і праверкі на кірмашах мёду ў Беларусі. У праверках удзельнічалі Камітэт дзяржкантролю, міністэрства гандлю і аховы здароўя, Дзяржстандарт, Міністэрства па падатках і зборах, Мінсельгасхарч.

Наркевіч кажа, што праверкі выявілі шматлікія парушэнні як арганізатара, так і прадаўцоў. У прыватнасці, часам не было дакументаў пра якасць і бяспеку прадукцыі, наяўныя дакументы не адпавядалі прадукцыі, указанай на цэнніках і на тары маркіровачных ярлыкоў. У некаторых выпадках прадаваную прадукцыю нельга было нават назваць мёдам, бо яна не адпавядала нормам ДАСТ.

На Гродзеншчыне інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах канфіскавала 16 тысяч адзінак тавару на 265 млн рублёў.

Мінгандлю зачыніла 12 крамаў бытавой хіміі “Востраў чысціні”

Мінгандлю зачыніла АЗС за зніжкі

Мінгандлю зачыніла шэсць пунктаў харчавання “Хутка-смачна”

Чыноўнікі мінгандлю зачыняюць 2 крамы ў дзень і шукаюць новых кантралёраў

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі