Мінгандлю Беларусі не будзе забараняць увоз тавараў "некрытычнага імпарту"

Міністэрства гандлю Беларусі склала адмысловы спіс імпартаваных тавараў. Лічыцца, што абмежаванне их імпарту не зробиць прыкметнага ўплыву на сітуацыю на спажывецкім рынку краіны. Такую заяву першага намесніка міністра гандлю Міхаіла Свянціцкага перадае "Інтэрфакс".  Па словах намесніка міністра, гэта не азначае ўвядзення забароны на іх імпарт. Чыноўнік патлумачыў, што тавары з гэтага пераліку будуць імпартавацца ў апошнюю чаргу.

М.Свянціцкі зазначыў, што гэтым спісам Мінгандлю арыентавала імпарцёраў і гандлёвыя арганізацыі, на чым трэба сканцэнтраваць сваю ўвагу ў частцы паставак імпартных тавараў. Аднак ён заявіў, што, калі ў імпарцёраў ёсць уласныя сродкі для закупаў прадукцыі, яны могуць увозіць яе без абмежаванняў: штрафных санкцый за гэта не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі