Мінгадлю хоча прадаваць алкаголь не толькі з 9 да 22

Міністэрства гандлю выступае супраць часавых абмежаванняў на гандаль алкаголем
З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў ва ўрад быў унесены законапроект, які абмяжоўвае час гандлю спіртнымі напоямі з 9 да 22 гадзін. А Мінгарвыканкам выступіў з ініцыятывай забараніць продаж алкаголю ў сталічных крамах пасля 23 гадзін. Але намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч выступае супраць такіх забарон. Пра гэта яна сказала падчас прэс-канфэренцыі 13 студзеня.

Ірына Наркевіч: “Татальную забарону ўводзіць, напэўна, немэтазгодна. Вось зараз Мінгарвыканкам прымае рашэнне наконт таго, каб абмежаваць продаж алкагольных напояў па часе. Пагражаюць зачыніць крамы і гэтак далей. Трэба паступова да гэтага падыходзіць, у межах рэспублікі. Трэба рабіць усё прадумана. Запрашаць бізнес-грамадства да дыялогу”.

Апроч таго, намесніца міністра выступіла за тое, каб дазволіць рэкламу алкаголя ў спецыялізаваных СМІ. Нагадаем, што ў адпаведнасці з цяперашнім заканадаўствам рэклама алкаголю ў СМІ забароненая. Парушальнікам пагражаюць розныя кары — аж да закрыцця сродку масавай інфармацыі.


Фота: Телеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі