Мінфін ЗША ўнёс спевака Лепса ў спіс міжнароднай мафіі

У гэтым спісе фігуруе і расійскі спявак Рыгор Лепс. У дакуменце згадваецца таксама яго мянушка "Грыша" і сапраўднае прозвішча спевака - Лепсверыдзэ, перадае ВВС. Мінфін адзначае, што спявак пражывае на выспе Пхукет у Таіландзе.



Жыхарам ЗША забаронена складаць фінансавыя ці камерцыйныя дамовы з асобамі і арганізацыямі, указанымі ў спісе. Таксама замарожваюцца ўсе актывы пад амерыканскай юрысдыкцыяй, якія могуць быць у гэтых людзей.



Прадстаўнік Мінфіна ЗША Джон Саліван кажа, што Лепса ўключылі ў гэты спіс за працу на Уладзіслава Лявонцьева, які стаў фігурантам спісу ў лютым 2012-га. Паводле амерканскіх звестак, Лепс дапамагаў Лявонцьеву ў перавозцы грошай.



Мінфін ЗША адзначае, што "Братэрскае кола" базуецца пераважна ў краінах былога СССР, а таксама дзейнічае на тэрыторыі Еўропы, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.



Фота — grigorij-leps.ucoz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі