Мінэканомікі рыхтуе кіраўнікоў да крызісаў

Міністэрства эканомікі Беларусі рыхтуе адмыслоўцаў да крызісаў. Днямі распачаўся набор у групы па навучанні антыкрызісных кіраўнікоў. Курсы пачынаюцца ў канцы верасня – пачатку кастрычніка. Навучанне і атэстацыю асоб, якія жадаюць ажыццяўляць прафесійную дзейнасць антыкрызіснага кіраўніка на падставе ліцэнзіі, ажыццяўляе дэпартамент па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі. Асобы, якія накіроўваюцца для кіраўніцтва горадаўтваральнымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі арганізацыямі, а таксама арганізацыямі з доляй дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе, якія абанкруціліся, праходзяць курсы абавязкова.

Навучанне будучых антыкрызісных кіраўнікоў арганізуецца на базе дзевяці арганізацый, размешчаных ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі