Мінэканомікі: Эканоміка Беларусі праз 5 год стане рынкавай

Эканоміка Беларусі да 2015 года зменіцца з дырэктыўнай на рынкавую, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу Міністэрства эканомікі Аляксандр Ярашэнка. Такія змены прадугледжаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2015 года. Ярашэнка: "Адным з прыярытэтаў гэтай пяцігодкі з'яўляецца мадэрнізацыя эканамічных інстытутаў і, якраз, сыход дзяржавы ад прамога рэгулявання ў эканоміцы. Не зніжэнне долі дзяржавы, а павелічэнне долі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, прыватнага бізнэсу."

Па словах Ярашэнкі, з 2011 года прадпрыемствы перастануць атрымліваць заданні па аб'ёмах вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі