Мінчукі запазычыліся больш за 3 мільёны долараў за камунальныя паслугі

У Мінску запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг складае 6 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў. Пра гэта сёння паведаміў начальнік Упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама Барыс Васільеў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. Паводле яго звестак, 1,8 мільярда рублёў, або 27% агульнай сумы, — гэта запазычанасць да трох месяцаў, 5 мільярдаў — больш за тры месяцы. Аналіз паказаў, што найбольшыя страты жыллёвыя арганізацыі нясуць з-за праблемных сем'яў, запазычанасць якіх складае каля 35% ад агульнай сумы.

Па словах Васільева, за апошнія пяць месяцаў назіраецца станоўчая дынаміка. У прыватнасці, даўжнікі выплацілі 3,4 мільярда рублёў. Ён таксама адзначыў, што сёлета пададзена 9,7 тысяч пазоваў на агульную суму 4,4 мільярда.

Амаль трэцяя частка з іх задаволена. У выніку праз суд спагнана 2,5 мільярда рублёў, астатнія справы знаходзяцца на разглядзе. Тры сям'і выселеныя і 11 пераселеныя ў іншыя жылыя памяшканні з меншай плошчай.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі