Мінчукі ў "Зялёным лузе" засталіся без вады
![Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/25765cc237d223af1018aead10e9b9d9.jpg.webp?itok=GihIM2tB)
Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца
У Мінску пачаліся перабоі з водазабеспячэннем ў мікрараёне "Зялёны луг", а таксама на вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і Кальцова, паведамляе Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка.
Да перабояў прывяло адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга "Мінскія кабельныя сеткі". З-за гэтага часова спынілася помпавае абсталяванне станцый 2-га ўздыму "Бараўляны" і РПНС "Някрасава".
Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.