Мінчукам прапануюць прыбраць спадарожнікавыя антэны да 1 ліпеня
"Жыроўкі" з адпаведнымі патрабаванямі сталі прыходзіць да жыхароў сталіцы.
У інтэрнэце з'явілася фота жыроўкі, якую атрымаў ЖЖ-карыстальнік internautus. У дакуменце ЖЭС просіць "зрабіць дэмантаж індывідуальных антэн да 01.07.2013 года".
Нагадаем, напрыканцы траўня пачало дзейнічаць Палажэнне Саўміна пра ўмовы і парадак устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый. Фізічным і юрыдычным асобам забаронена самастойна ўсталёўваць спадарожнікавае абсталяванне. Для гэтага трэба прайсці спецыяльную працэдуру з распрацоўкай праектнай дакументацыі.
Тым часам пастанову Саўміна раскрытыкавала нават газета прэзідэнцкай Адміністрацыі "СБ — Беларусь сегодня".