Мінчука затрымалі за антываенны плакат — у міліцыю пра яго паведаміў сусед
![Беларускія антываенныя пратэсты 2022 года / Фота з сацсетак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/01cc0000-0aff-0242-b08b-08d9fd0473f2_w1597_n_r1_st.jpg.webp?itok=H5nMKEn2)
Беларускія антываенныя пратэсты 2022 года / Фота з сацсетак
Пра затрыманне жыхара Мінска, які выступіў супраць вайны, стала вядома праваабаронцам. Мужчыну завуць Дзмітрый Мацюшонак, яму 32 гады. Падставай для затрымання зрабіўся плакат "No war", які вісеў у яго на балконе.
Характэрна, што міліцыя прыйшла да Мацюшонкі па наводцы суседа. Той заўважыў плакат, сфатаграфаваў яго і паведаміў пра гэта ўчастковаму.
Нагадаем, за антываенныя акцыі 27 лютага ў Беларусі затрымалі больш за паўтысячы чалавек. Большасць з іх потым судзілі. Затрыманні і суды за антываенныя злачынствы былі і пазней. Да прыкладу, у панядзелак 7 сакавіка 15 суткамі арышту пакаралі студэнтку аднаго з мінскіх універсітэтаў — за тое, што яна мела налепку "Не вайне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.