Мінчука за пагрозы суддзям і міліцыянерам адправілі на тры гады ў калонію

Мінчука за пагрозы суддзям і міліцыянерам адправілі на тры гады ў калонію

Мінчука за пагрозы суддзям і міліцыянерам адправілі на тры гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму. 22-гадовага Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах. Сваю віну ён цалкам прызнаў, паведамляе spring96.org.

Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска. Іваноў пакараны абмежаваннем волі па ўсіх трох артыкулах, за якія яго асудзілі ("замах на злачынства", "абраза суддзі", "гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў"), але шляхам частковага складання пакаранняў атрымаў рэальны тэрмін.

Па версіі абвінавачання, мужчына двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Ліннік і Малашэнка, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — міліцыянерам. Мінчук павінен выплаціць двум пацярпелым — па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым — па 2000 рублёў. Таксама суд спагнаў з яго дзяржпошліну — 696 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі