Вы тут

Мінчанін скраў 3900 рублёў у начальніка і купіў білет у Грузію

З архіву Еўрарадыё

Сталічная міліцыя высветліла асобу мужчыны, які скраў 3900 рублёў у свайго працадаўцы. Пра гэта паведамляе міліцыя Мінска.

Мінчанін выявіў прапажу грошай, калі трэба было разлічвацца за камп'ютары, якія даставілі ў фірму. Пасля гэтага ён звярнуўся ў міліцыю.

Высветлілася, што грошы скраў работнік, які нядаўна ўладкаваўся да індывідуальнага прадпрымальніка. Ён убачыў, што начальнік пакінуў буйную суму ў кішэні курткі. Дачакаўшыся моманту, калі на працоўным месцы нікога не будзе, хлопец дастаў грошы з кішэні і сышоў. Ён паехаў у аэрапорт, дзе купіў білет у Грузію.

Раней 29-гадовага мужчыну ўжо прыцягвалі да адказнасці за хуліганства.