Мінабароны Украіны назвала "10 асноўных перамог за год вайны"

Украіна змагаецца / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украіна змагаецца / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Мінабароны Украіны да гадавіны пачатку расійскай агрэсіі назвала "10 асноўных перамог за год вайны". Сярод іх — паспяховая абарона Кіева, Чарнігава, Сумаў і Харкава ў лютым-красавіку 2022 года, масавае супраціўленне мірнага насельніцтва акупантам, выгнанне расійскіх войскаў з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей вясной мінулага года, знішчэнне ракетнага крэйсера "Масква" (красавік 2022-га), выгнанне расіян з вострава Змяіны (чэрвень 2022-га), знішчэнне сістэмы лагістыкі расійскіх акупацыйных войскаў на поўдні і ўсходзе Украіны летам мінулага года, вызваленне Харкаўшчыны і Херсоншчыны восенню 2022-га, паспяховыя дзеянні супрацьпаветранай абароны (з кастрычніка 2022-га) і стрымліванне расійскага наступу на ўсходзе краіны (са снежня мінулага года).

"Краіна памятае аб вялікай цане, якую ўкраінскі народ плаціць за свабоду, — кажа намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. — Мы дзякуем усім, хто цяпер трымае шэрагі і працягвае абараняць нашу Радзіму. Дзякуй усім адважным украінцам, якія трымаюць свой фронт".

Варта было б падзякаваць і добраахвотнікам-замежнікам (а сярод іх і беларусам), якія праліваюць кроў за свабоду Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі