Мінабароны Украіны: Баевікам загадалі ўзяць Дэбальцава і Марыупаль да 15.02

Намеснік міністра абароны Украіны Пётр Мехед заявіў, што перад баевікамі стаіць задача ўстанавіць кантроль над Дэбальцава і Марыупалем да 15 лютага. Гэта значыць, да часу спынення агню на Данбасе. Паводле слоў Мехеда, Міністэрства абароны Украіны робіць усё магчымае, каб адбіць атакі.

Ён сцвярджае, што на Данбасе цяпер знаходзяцца каля 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў, і іх колькасць працягвае павялічвацца. Аднак, адзначае намеснік міністра, расійскія рэгулярныя войскі непасрэдна ў баях не ўдзельнічаюць, знаходзяцца за фармаваннямі мясцовых баевікоў і наймітаў з Расіі.

Нагадаем, групоўка ўкраінскіх войскаў (некалькі тысяч чалавек) знаходзіцца ў "аператыўным акружэнні" ў Дэбальцава. Баевікі кантралююць асобныя ўчасткі трасы Арцёмаўск — Дэбальцава. Украінскія сілавікі спрабуюць выбіць іх з Логвінава і Лазавога, ідуць жорсткія баі з выкарыстаннем артылерыі і бронетэхнікі.

Па словах камандзіра батальёну "Данбас" Сямёна Сяменчанкі, украінцы ўзялі амаль два дзясяткі палонных. Паводле іх слоў, у раён баёў перакідваюцца расійскія войскі. Кіроўцамі баявых машын былі выключна бураты, інфармуе УНІАН.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі