Мінабароны патлумачыла раннюю адпраўку прызыўнікоў у войска

Мінабароны патлумачыла раннюю адпраўку прызыўнікоў у войска

Ранняя адпраўка прызыўнікоў у войска сёлета тлумачыцца насычанай баявой падрыхтоўкай. Пра гэта афіцыйная прадстаўніца Мінабароны заявіла ў каментары сайту Onliner.by.

Як распавядала Еўрарадыё, сёлета адпраўка прызыўнікоў у войска адбудзецца ў кастрычніку. Раней яна заўжды праходзіла ў лістападзе. Таксама на больш ранні час перанесеная прысяга.

У Мінабароны падкрэсліваюць, што тэрміны прызыву і службы застаюцца ранейшымі. Мяняецца толькі тэрмін адпраўкі ў войска — гэта значыць, што новае папаўненне адправіцца ў сярэднім на пару тыдняў раней, чым звычайна.

"Гэта звязана перш за ўсё з насычанай баявой падрыхтоўкай у гэтым навучальным годзе ва Узброеных сілах. Прыйшоўшы ў войскі крыху раней, хлопцы паспеюць да пачатку асноўных працэсаў баявой падрыхтоўкі прайсці курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, умоўна кажучы, атрымаць першасныя неабходныя навыкі і ўжо без разварушванняў ўключыцца ў баявую падрыхтоўку ў складзе падраздзяленняў", — тлумачаць у Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі