Мінабароны пацвердзіла сумесную з расіянамі авіятрэніроўку ў Баранавічах

Мінабароны пацвердзіла сумесную з расіянамі авіятрэніроўку ў Баранавічах

Міністэрства абароны афіцыйна пацвердзіла, што ў небе над Баранавічамі сапраўды здзяйснялі палёт расійскія бамбардзіроўшчыкі. Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, у ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны Беларусі завяршыўсяэтап сумеснай камандна-штабной трэніроўкі па кіраванні авіяцыяй і вайсковымі часткамі СПА, якія ўваходзяць у Адзіную рэгіянальную сістэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі.

“У трэніроўцы прынялі ўдзел самалёты Су-27 і Су-34 Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства з’яўляецца планавым і дазволіць павысіць узровень падрыхтоўкі кіруючага саставу ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь і Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі па кіраванні падпарадкаванымі злучэннямі і вайсковымі часткамі, а таксама зладжанасць сумесных дзеянняў лётных экіпажаў дзвюх краін”, — сказана ў паведамленні.

Цяпер працягваецца другі этап трэніроўкі, у якім удзельнічае авіяцыя ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Пра вучэнні ў Баранавічах, якія праходзілі на мінулым тыдні, паведаміла выданне Intex-press.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі