Мінабароны: Ахвочых прайсці альтэрнатыўную службу будзе вельмі мала

Міністэрства абароны чакае, што ахвочых прайсці альтэрнатыўную службу будзе вельмі мала. Такое меркаванне выказаў кіраўнік ведамства Андрэй Раўкоў, перадае БЕЛТА. Новыя праекты законаў аб альтэрнатыўнай службе былі прынятыя сёння ў другім чытанні.

У сваю чаргу старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка, які прадстаўляў законапраекты па альтэрнатыўнай службе, патлумачыў журналістам, што да другога чытання ў гэтыя дакументы не ўносіліся значныя змены. Пры гэтым законапраекты прадугледжваюць, што “альтэрнатыўшчыкі” змогуць атрымліваць бясплатныя медпрэпараты, як і вайскоўцы тэрміновай службы. Таксама за імі на час службы і на год пасля яе застанецца чарга на паляпшэнне жыллёвых умоваў.

“Альтэрнатыўная служба ў Беларусі — гэта “хімія” для прызыўнікоў”

Альтэрнатыўную службу хочуць увесці для асобаў, якія не могуць служыць у войску па рэлігійных перакананнях. Аднак дэпутат падзяляе меркаванне міністра абароны і лічыць, што ў Беларусі будзе набірацца не болей за 100 “альтэрнатыўшчыкаў” штогод.

Ілюстратыўнае фота з сайта euro-ombudsman.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі