Мілінкевіч звярнуўся ў Савет Еўропы, пратэстуючы супраць разбурэння Гродна

Лідэр руха “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да старшыні Парламенцкай Асамблеі Саведа Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна і Генеральнага сакратара Савета Еўропы Тэры Дэвіса з просьбай аб падтрымцы і дапамозе ў захаванні культурна-гістарычнай спадчыны Гродна. “На працягу апошніх двух гадоў з'явілася небяспека для захавання цэнтра горада як унікальнага культурна-гістарычнага комплексу. Плануецца разбурэнне каля 70 гістарычна каштоўных будынкаў.

Будаўнічыя працы праводзяцца з парушэннем беларускага права аб ахове культурнай спадчыны, не выконваюцца асновы археалагічных прац, – гаворыцца ў звароце. – На спробы прадстаўнікоў інтэлігенцыі пачаць дыялог з мэтай найбольш аптымальнага варыянту захавання гістарычнага комплексу Гродна ўлады адказваюць міліцэйскімі патрулямі, адміністрацыйнымі санкцыямі і дыскрэдытацыяй альтэрнатыўных праектаў у афіцыйных СМІ”.

Мілінкевіч прапаноўвае шырокае абмеркаванне ўсіх праектаў рэканструкцыі з удзелам незалежных экспертаў у тым ліку з еўрапейскіх краін.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі