Міліцыянты затрымалі пад Мінскам больш за 30 “маладафронтаўцаў”

У Мінскім раёне затрымана група актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". 32 чалавекі дастаўленыя РАУС Мінскага раёна для праверкі дакументаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з лідэраў арганізацыі Артур Фінькевіч.

“Гэта мусіла адбыцца апошняе пасяджэнне Цэнтральнай рады “Маладога фронту” перад з’ездам арганізацыі. Мы абмяркоўвалі стратэгію дзейнасці. Сабраліся ў прыватнай хаце ў вёсцы пад Мінскам. У гэты момант уварваліся супрацоўнікі міліцыі, разламалі дзверы, пачалі штурхаць людзей”.

Па словах Фінькевіча, усім прысутным “прапанавалі” сесці ў міліцэйскі аўтобус і праехаць у раённы аддзел міліцыі. У ліку затрыманых таксама вядомы палітык Павел Севярынец, адзін з ініцыятараў стварэння Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі