Міліцыянты затрымалі чатырох удзельнікаў антыфашысцкага пікета

Як стала вядома Еўрарадыё, у Мінску затрыманыя чатыры актывісты антыфашысцкага руху. Перад гэтым каля 50 чалавек сабраліся ля расійскай амбасады. Яны трымалі расцяжку “Не фашызму!”, а таксама партрэты чатырох чалавек, якія загінулі ў Расіі ад рук неафашыстаў. Асноўная мэта акцыі — спыніць забойствы людзей у суседняй краіне, дзе апошнім часам пачасціліся напады на замежнікаў.

Акцыя не была санкцыянаваная. Праз 5 хвілін пасля яе пачатку маладзёнаў разагналі супрацоўнікі міліцыі. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі