Міліцыянты ў Калінкавічах забралі актывіста з-пад кропельніцы ў лякарні

Міліцыянты ў Калінкавічах забралі актывіста з-пад кропельніцы ў лякарні

Паведамленні пра ператрусы і затрыманні напярэдадні Дня Волі прыходзяць з розных раёнаў краіны.

У Калінкавічах з самай раніцы міліцыянты прыйшлі да людзей, якіх у верасні 2020-га судзілі за ўдзел у мірных сходах, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Ад сёмай гадзіны раніцы пачаўся ператрус у хаце прадпрымальніка і мастачкі Мікалая і Марыны Міхеевых. Пасля ператрусу абаіх завезлі ў Калінкавіцкі РАУС.

Мікалаю Судасу міліцыянты паказалі пастанову на ператрус у справе за абразу міліцыянтаў. У яго забралі тэлефон. Самога актывіста затрымалі і павезлі ў РАУС.

Самы дзікі выпадак адбыўся з сябрам АГП і незалежным назіральнікам на выбарах 2020 года Аляксандрам Елісеевым. Яго забралі проста з-пад кропельніцы ў мясцовай лякарні, дзе ён лечыцца стацыянарна. Прычым кропельніца нават не паспела закончыцца. Елісееву паказалі пастанову на ператрус у рамках справы паводле артыкула 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса. Падставай сталі нейкія паведамленні ў тэлеграм-чаце "Мазыр для жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі