Міліцыянты і чэкісты абяднаюцца ў агульную структуру?

Паводле інфармацыі Беларускага партызана, у КДБ павінна адбыцца рэарганізацыя. Як адзначае інтэрнет-выданне, у Камітэце актыўна загаварылі аб магчымым зліцці гэтага ведамства з Міністэрствам унутраных спраў.

Папярэдняя назва сумеснай структуры — Дэпартамент нацыянальнай бяспекі. Усярэдзіне гэтага Дэпартамента, па чутках, плануецца стварыць аддзел па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю з шырокімі паўнамоцтвамі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, будучая рэарганізацыя закране і ваенную контрразведку, якую жадаюць перавесці ў міністэрства абароны ў якасці Ваеннай паліцыі.

"Беларускі партызан"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі