Міліцыянтаў не будуць звальняць толькі на падставе паказанняў паліграфа

Міліцыянтаў не будуць звальняць толькі на падставе паказанняў паліграфа

Міліцыянтаў не будуць звальняць толькі па выніках апытання на паліграфе, калі гэтыя вынікі не пройдуць дадатковай праверкі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета бяспекі №2 ад 4 красавіка 2018 года "Аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". 

"5.3. Выключыць выпадкі неабгрунтаванай адмовы супрацоўнікам у падаўжэнні кантракту па службе ў органах унутраных спраў толькі на падставе вынікаў апытання з выкарыстаннем паліграфа без іх належнай праверкі", — гаворыцца ў дакуменце. 

Масавая праверка ў МУС на паліграфе пачалася ў другой палове 2016 года — пасля таго, як кіраўнік Баранавіцкай ДАІ Андрэй Валкавыцкі насмерць збіў пешахода. Міністр Ігар Шуневіч казаў, што калі паліграф выявіць парушэнне дысцыпліны або супрацоўнік адмовіцца прайсці праверку, то з ім скасуюць кантракт.

Тады ж кіраўнік МУС казаў, што з 700 правераных супрацоўнікаў кожны трэці не праходзіць праверку на паліграфе. Але ён дадаў, што масавых звальненняў у ведамстве не будзе, бо абнаўленне шэрагаў будзе ісці эвалюцыйна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі