Кіраўнік МУС паведаміў, калі ён сам пройдзе праверку на паліграфе

Кіраўнік МУС паведаміў, калі ён сам пройдзе праверку на паліграфе

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў, што пройдзе праверку на паліграфе, калі гэта палічыць неабходным яго працадаўца, перадае tut.by. Такі адказ ён даў журналістам, якія пацікавіліся, ці будзе сам міністр удзельнічаць у масавай праверцы, якую зладзіла яго ведамства.

Нагадаем, што Шуневіч абвясціў пра масавую праверку ў падначаленым яму ведамстве пасля таго, як кіраўнік Баранавіцкай ДАІ насмерць збіў пешахода. Па словах міністра, калі паліграф выявіць парушэнне дысцыпліны або супрацоўнік адмовіцца прайсці праверку, то з ім скасоўваюць кантракт.

Тады ж кіраўнік МУС паведамляў, што з 700 правераных супрацоўнікаў кожны трэці не праходзіць праверку на паліграфе. 13 снежня ён заявіў журналістам, што масавых звальненняў у міністэрстве не будзе. "Асноўная ідэалогія ўсіх рэформаў — гэта эвалюцыя, а не рэвалюцыя. Будзе планава адбывацца ачышчэнне шэрагаў ад супрацоўнікаў, якія не павінны ў нас знаходзіцца", — патлумачыў міністр.

Менавіта тады Шуневіч і ўдакладніў пра сваю праверку на паліграфе: "Калі палічыць працадаўца неабходным, то прайду". Дарэчы, міністра ўнутраных спраў у нашай краіне прызначае кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі