Міліцыянта, у чыёй машыне нібыта павесіўся мужчына, павысілі ў званні

Міліцыянта, у чыёй машыне нібыта павесіўся мужчына, павысілі ў званні

На мінулым тыдні ўчастковы інспектар Яўген Додзь з Нясвіжскага раёна атрымаў пагоны старшага лейтэнанта, перадае Радыё "Свабода". Менавіта ў яго машыне, як паведамлялася раней, на пачатку снежня 2018 года знайшлі павешаным затрыманага Сяргея Абрамовіча

Паводле папярэдняй версіі, 48-гадовы Абрамовіч павесіўся ў салоне міліцэйскага аўтамабіля на матузку ад уласнага чаравіка. Канчатковай афіцыйнай версіі трагедыі дагэтуль няма. Праверкай займаецца Следчы камітэт. 

Сястра нябожчыка Іна Русак распавяла журналістам "Свабоды", што ёй так і не далі копію тэксту медэкспертызы цела брата. Дазволілі толькі часткова паглядзець заключэнне. Відэазапіс з салона міліцэйскага аўтамабіля, дзе нібыта павесіўся яе брат, жанчыне таксама паглядзець не далі, хаця ў матэрыялах справы ён ёсць. 

Сам Яўген Додзь адмовіўся даваць журналістам каментары наконт смерці затрыманага і сваё павышэнне ў званні. Ён прапанаваў звярнуцца па каментары да міліцэйскага начальства. Аднак кіраўнік Нясвіжскага РУУС Андрэй Петручэня таксама адмовіўся ад каментароў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі