Вы тут

Міліцыянт ударыў хлопца на тусовачнай вуліцы ў Мінску

Міліцыянт і хлопец на вуліцы Кастрычніцкай / Скрыншоты з відэа

Увечары 1 лістапада на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску супрацоўнік міліцыі ўдарыў хлопца. Гэта знялі на смартфон мінакі, якія ішлі побач.

Па іх словах, хлопец быў нападпітку, бег па вуліцы, зачапіўся за лаву і ўпаў на зямлю. Тады да яго падыйшоў патрульны міліцыянт, падняў і некуды павёў. А ў пэўны момант проста ўдарыў у правы бок — так, што хлопца сагнула папалам, і ён сеў на зямлю.

Міліцыянт нейкі час патрабаваў, каб хлопец падняўся і пайшоў далей, а пасля павёў яго, трымаючы зверху за капюшон курткі.

Наколькі матываваным было прымяненне сілы супрацоўнікам міліцыі? Еўрарадыё паспрабуе высветліць гэта ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.