Вы тут

Міліцыянт у "чумным" касцюме дапытваў блогера, хворага на COVID-19 (відэа)

Сяргей Пятрухін / Еўрарадыё

У Брэсце ў лякарню, дзе ляжаць пацыенты з каранавірусам, прыйшоў міліцыянт, каб дапытаць блогера Сяргея Пятрухіна. Актывіст зняў гутарку з ім на тэлефон і выклаў у сацсеткі. 

Міліцыянт паведаміў, што яго прозвішча Белуш і па просьбе Пятрухіна паказаў пасведчанне. Аднак блогер зазначыў, што на пасведчанні не напісанае імя, і з гэтай прычыны адмовіўся размаўляць з ім. 

Як распавядала Еўрарадыё, у блогераў з Брэстчыны Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна выявілі каранавірус. Пятрухіна паклалі ў лякарню амаль адразу пасля суда, які прысудзіў яму 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.