Міліцыянт А. Сушчэня адмовіўся ад матэрыяльных прэтэнзій да К. Лукашова

10 ліпеня падчас судовага разбору пацярпелы па справе Канстанціна Лукашова, супрацоўнік міліцыі Анатоль Сушчэня, адмовіўся ад сваіх матэрыяльных прэтэнзій да Лукашова. Пра гэта
"БелаПАН" паведаміў брат К.Лукашова палітык Вячаслаў Сіўчык. Паводле яго слоў, пра гэта А.Сушчэня заявіў 10 ліпеня падчас судовага пасяджэння. Нагадаем, К.Лукашоў быў затрыманы 19 снежня 2006 года. Яму інкрымінавалі наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-й клінічнай больніцы Мінска. У той дзень невядомыя людзі спрабавалі затрымаць В.Сіўчыка нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата палітыку ўдалося ўцячы.

20 лютага 2007 года К.Лукашоў быў прызнаны судом Ленінскага раёна сталіцы вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэксу (насілле ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў). Яго асудзілі да двух гадоў умоўнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з К.Лукашова 1 мільён рублёў на карысць пацярпелага міліцыянера Анатоля Сушчэні ў якасці кампенсацыі маральнага і фізічнага ўрону.

10 ліпеня суд Ленінскага раёна Мінску заслухаў паказанні сведкаў, якія не з'явіліся ўчора. Таксама выступілі пракурор і адвакат. "Пракурор прасіў суд пакінуць у сіле папярэдняе рашэнне суда – два гады ўмоўна, пры гэтым лічачы, што няма ніякіх падстаў не давяраць пацярпеламу А.Сушчэню.

Адвакат Лукашова Валянціна Шыханцова на падставе паказанняў сведкаў наадварот лічыць, што ў дзеяннях К.Лукашова няма складу злачынства або правапарушэння, і на гэтай падставе просіць яго цалкам апраўдаць"
, паведаміў В.Сіўчык.

Рашэнне суда будзе вынесена 11 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі