Міліцыянеры знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна і выбуховыя прыстасаванні
![Міліцыянеры знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна і выбуховыя прыстасаванні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/762mm-pistoletpulemyot-obrazca-1941-goda-sistemy-shpagina-ppsh.jpg.webp?itok=RjXC2jZp)
У Капылі распачалі крымінальную справу ў адносінах мясцовага жыхара, які нідзе не працуе. У жніўні праваахоўнікі знайшлі ў яго і забралі пісталет-кулямёт Шпагіна, 1942 года выпуску, інфармуе прэс-служба МУС.
У Бешанковічах распачалі крымінальную справу ў адносінах беспрацоўнага жыхара вёскі Сіняны. Яшчэ летам у мужчыны па месцы жыхарства знайшлі вінтоўку Мосіна, больш за 600 патронаў, 4 самаробныя выбуховыя прыстасаванні і 2 электрадэтанатары.
Здымак з архіву. Фота: vilingstore.net