Міліцыянер выратаваў школьніцу ад суіцыду падчас жывога эфіру ў сацсетцы

19-павярховік па вуліцы Русіянава / "Яндекс.Карты"
19-павярховік па вуліцы Русіянава / "Яндекс.Карты"

Мінская школьніца падчас жывога эфіру ў сацыяльнай сетцы расказала, што збіраецца скончыць жыццё самагубствам. Яе сяброўка, якая глядзела відэаэфір, звярнулася ў міліцыю, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

У момант правядзення жывога эфіру дзяўчына знаходзілася на агульным балконе 19-павярховіка па вуліцы Русіянава. Пакуль нарад ехаў да дома, міліцыянт Дзмітрый Гутнікаў знайшоў старонку дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы. Ён пачаў размаўляць з ёй, угаворваючы не здзяйсняць неразумны ўчынак, і стараўся адцягнуць момант, калі падлетак пералезе праз агароджу гаўбца.

Калі міліцэйскі нарад прыбыў да месца, Гутнікаў падняўся да дзяўчыны і адцягнуў яе на бяспечную адлегласць. Школьніца не магла растлумачыць свае намеры — толькі паўтарала, што так будзе лепш для ўсіх.

Міліцыянт распавёў аб тым, што здарылася, бацькам, перадаў ім дачку і папрасіў звярнуць увагу на яе псіхалагічны стан. Бацькі дзяўчыны ўдзячныя міліцыянту за выратаванне іх дачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі