Міліцыя знайшла юнака з шматдзетнай сям'і, які падпальваў сябе на пляжы

Міліцыя знайшла юнака з шматдзетнай сям'і, які падпальваў сябе на пляжы

У Гомелі міліцыя знайшла юнака, які падпальваў сябе на гарадскім пляжы. На 17-гадовага ліцэіста склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

Як паведамляе прэс-служба МУС, праваахоўнікі зрэагавалі на з'яўленне ў пачатку чэрвеня ў сацсетках відэароліка. На ім юнак аблівае сябе бензінам, падпальвае і, часткова ахоплены агнём, бяжыць да вады і кідаецца ў яе. Міліцыя высветліла, што хлопец зрабіў гэта "дзеля хайпу". Ён падрыхтаваўся — купіў бензін, узяў дома старыя рэчы, якія апрануў. Першыя спробы падпаліць сябе былі няўдалыя — агонь згасаў яшчэ да таго, як ён дабягаў да вады. Задуманае атрымалася толькі з пятага разу. Усё гэта здымаў на мабільны тэлефон сябар ліцэіста.

Учынак хлопца разгледзяць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх. Дарэчы, ён з шматдзетнай сям'і, вучыцца ў ліцэі здавальняюча. Раней яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі