Міліцыя затрымала падазраваных у аўтапагроме ў Маладзечне

Падазраваныя — гэта два жыхары Маладзечанскага раёна, 19 і 21 года. Яны часова пражывалі ў Маладзечне і працавалі аздабляльнікамі ў будаўнічых фірмах. Яны ўжо затрыманыя і далі прызнальныя паказанні, адзначае БЕЛТА


Як высветлілася, нядаўна ў аднаго з прыяцеляў быў дзень нараджэння. Добра выпіўшы, сябры вырашылі пакуражыцца. На працягу больш як дзве гадзіны яны ішлі па начных вуліцах Маладзечна, білі шыбы і фары аўтамабіляў, скакалі па капотах і дахах. Па словах хуліганаў пра наступствы яны не задумваліся. Сума нанесенай хулігамі шкоды ўсё яшчэ ўдакладняецца, аднак відавочна, што яна пераваліць за 100 млн рублёў. 

Нагадаем, што здарэнне адбылося ў ноч з 25 на 26 жніўня ў Маладзечне. Маладзечанскі райаддзелам Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за хуліганства.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі