Міліцыя затрымала хуліганаў, якія ў інтэрнаце звязалі скотчам і збілі навучэнца

Міліцыя затрымала хуліганаў, якія ў інтэрнаце звязалі скотчам і збілі навучэнца

Міліцыя затрымала хуліганаў, якія ў інтэрнаце звязалі скотчам і збілі навучэнца каледжу. Сам пацярпелы да сілавікоў не звяртаўся (ён — "сціплы чалавек", да таго ж запалоханы сваімі крыўдзіцелямі), але яны адрэагавалі на з'яўленне ў інтэрнэце відэа (міліцыя вывучала асобу "аднаго з прадстаўнікоў нефармальных груповак" і ў яго акаўнце пабачыла відэаролік). Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося больш за год таму ў Віцебскім раёне. Шасцёра навучэнцаў каледжу (2000 і 2001 гадоў нараджэння) напалі на маладога чалавека (1999 года нараджэння), заклеілі яму скотчам рот, звязалі і цягалі па падлозе інтэрната, перыядычна білі па галаве. Такім чынам яны "хацелі зарабіць аўтарытэт". Цяпер жа ў дачыненні да іх распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства, здзейсненае групай асоб". Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Раней хлопцы ўжо мелі праблемы з законам (з-за распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай свастыкі), некаторых з іх судзілі за крадзяжы. Цяпер іх правяраюць на датычнасць да іншых злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі