Міліцыя забрала ў мінскім бары алкаголь, каву і цыгарэты без акцызных марак

Міліцыя забрала ў мінскім бары алкаголь, каву і цыгарэты без акцызных марак

Пад увагу супрацоўнікаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС і раённай падатковай інспекцыі трапіў адзін з бараў на вуліцы Зыбіцкай. Ім стала вядома, што гэтым бары захоўваюцца і прадаюцца цыгарэты, кава і алкаголь, не маркіраваныя беларускімі акцызнымі маркамі.

Падчас праверкі, як паведамляе прэс-служба ГУУС МІнгарвыканкама, міліцыянты забралі 2 кг кавы (агульным коштам 666 рублёў), 24 бутэлькі рому (720 рублёў), 164 бутэлькі алкагольных напояў (каля 700 рублёў), 894 г тытунёвых вырабаў (больш за 1000 рублёў). Таксама праваахоўнікі забралі каля 4 тысяч рублёў выручкі, атрыманай ад продажу цыгарэтаў.

Таксама быў канфіскаваны даход (больш за 1000 рублёў) ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая вялася з парушэннем правілаў і ўмоваў, прадугледжаных адмысловым дазволам.

На ТАА, якое з'яўляецца ўладальнікам бара, праваахоўнікі склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, а таксама за парушэнне парадку абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў і за парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву. 

Агульная сума штрафу, накладзенага на ТАА можа скласці больш за 20 тысяч рублёў. Дакладную суму вызначыць суд.

Міліцыя забрала ў мінскім бары алкаголь, каву і цыгарэты без акцызных марак
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі