Вы тут

Міліцыя спрабавала сарваць святкаванне дня нараджэння Караткевіча ў Оршы

Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Оршы / Радыё Рацыя

У Оршы міліцыянты ледзь не сарвалі традыцыйнае святкаванне дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, піша мясцовы сайт orsha.eu.

26 лістапада адзначалася 91-я гадавіна з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. На выходных аршанцы сабраліся каля помніка псьменніку ў парку "Казачная краіна". Людзі з кветкамі традыцыйна чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў земляка. 

Да іх падышлі міліцыянты і заявілі, што мерарыемства не санкцыянаванае. Яны перапісалі пашпартныя даныя некаторых прысутных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.