Міліцыя: СМІ даюць фальшывыя звесткі пра хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы

Міліцыя: СМІ даюць фальшывыя звесткі пра хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы

Гродзенская абласная міліцыя звяртае ўвагу на факты распаўсюду ілжывых звестак пра пошукі хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, на некаторых рэсурсах гаворка ішла нават пра тое, што дзіця знайшлі мёртвым у пятлі, а таксама была інфармацыя, быццам хлопчыка пабачылі з верталёту, але ён уцёк ад выратавальнікаў.  

23 верасня ў пошуках прымалі ўдзел болей за 2 тысячы чалавек. Былі правераныя ўсе месцы і катлаваны каля вёскі Новы Двор. Міліцыя яшчэ раз абышла ўсе дамы ў вёсцы, праверыла гарышчы і студні, а супрацоўнікі ЖКГ праверылі каналізацыйныя люкі.

10-гадовы хлопчык знік у лесе 17 верасня. Каля 20.00 ён паехаў у бок лесу на ровары і не вярнуўся назад. Аб знікненні заявіла яго маці.

Пошукі ідуць ужо болей за тыдзень і не даюць плёну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі