Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў хлопца нажом побач з вакзалам у Мінску

Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў хлопца нажом побач з вакзалам у Мінску

Аператыўнікі сталічнага крымінальнага вышуку шукаюць мужчыну з фота па падазрэнні ў здзяйсненні цяжкага злачынства. 15 жніўня ў 23:30 ў двары дрма па адрасе Кірава, 3 (адна з вежаў “Брамы горада”) ён параніў нажом незнаёмага яму 28-гадовага хлопца.

Мяркуецца, што злачынца пра нешта спытаўся ў сваёй ахвяры. А калі пацярпелы не даў патрэбнага адказу, агрэсар знянацку пусіцў у ход нож.

Мужчына, якога шукае міліцыя, трапіў на камеры відэаназірання. Мяркуецца, што ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення:

Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў хлопца нажом побач з вакзалам у Мінску
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Пацярпелы ў цяперашні час знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Прыкметы падазронага: рост 180-185 см, Хударлявага целаскладу, валасы кароткія цёмнага колеру, носіць бараду. Быў апрануты ў майку ў чорна-белую палоску і блакітныя брыджы.

Усіх, хто пазнае мужчыну з гэтых фота, міліцыя просіць патэлефанаваць +375 29 657-51-17, ці +375 29 687-45-09.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі