Міліцыя сцвярджае, што будынак “Свабоднага тэатра” быў “замініраваны”
Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра разгон спектакля “Свабоднага тэатра”, які адбыўся ўчора вечарам у прыватным доме ў раёне сталічнай плошчы Бангалор.
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі выязджалі на месца здарэння “ у сувязі з тэлефанаваннем пра выбух”, паведамляе “Інтэрфакс”.
Аднак ці выязджалі на месца сапёры, невядома. У сувязі з гэтым, нагадаем, што 19 жніўня ў Брэсце міліцыя ўварвалася ў памяшканне, дзе праходзіла прэзентацыя кнігі палітыка Паўла Севярынца.
Праваахоўнікі спасылаліся на тэлефанаванне пра “сходку крымінальнікаў” і пагражалі ўдзельнікам сходу ўжыццём зброі, у выпадку, калі яны не адчыняць дзверы.