Міліцыя прапануе правяраць старшакласнікаў на ўжыванне наркотыкаў

"Зараз рыхтуецца шэраг дакументаў для абмеркавання на сесіі дэпутатаў аблвыканкама. Праводзяцца даследаванні, вывучаецца вопыт у прыватнасці ЗША. Абмяркоўваюцца шляхі правільнага рашэння гэтага пытання", – распавялі Еўрарадыё ў міліцыі.

Наступнае абмеркаванне гэтага пытання пройдзе праз два месяцы. Каб з'явілася магчымасць правяраць школьнікаў на наркотыкі, патрэбныя змены ў заканадаўстве. Таму пытанне мусіць прайсці праз абмеркаванне дэпутатаў, міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя.

Магчыма, праз некалькі месяцаў будуць праводзіцца эксперыменты на базе школ, але гэта ініцыятыва павінна сыходзіць ад бацькоў, дадалі ў міліцыі.

Таму цяпер праваахоўнікі будуць тлумачыць бацькам, што гэта добрыя прэвентыўныя меры і праз іх не будзе ніякіх наступстваў для дзяцей.

Дарэчы, даследаванні, якія праводзіліся ў мінулым годзе, паказалі, што каля 30 працэнтаў школьнікаў хоць раз ужывалі наркотыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі