Міліцыя: На парад прыйшлі паглядзець 350 тысяч чалавек

Нагадаем, год таму ў якасці ўдзельнікаў і гледачоў сабраліся 300 тысяч чалавек.
 

Яшчэ адно адрозненне ад мінулагодняга параду — Аляксандр Лукашэнка сёлета апрануўся ў мундзір галоўнакамандуючага, а летась кіраўнік дзяржавы быў у цывільным касцюме.
 

Парад войскаў Мінскага гарнізона традыцыйна адбыўся каля мемарыяльнага комплекса "Мінск — горад-герой". У ім узялі ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў, 150 адзінак тэхнікі, авіяцыя. Акрамя беларускіх вайскоўцаў у парадзе ўдзельнічалі расійскія дэсантнікі.

Лукашэнка выступіў перад пачаткам ваеннага параду, які прайшоў у Мінску ў гонар Дня незалежнасці. Між іншым, ён адзначыў, што любыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне не маюць ніводнага шанцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі