Перад парадам Лукашэнка гаварыў пра тэрарызм і інфармацыйныя войны (відэа)

Аляксандр Лукашэнка, між іншым, адзначыў, што любыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне не маюць ніводнага шанцу.


"Новае тысячагоддзе не прынесла чалавецтву міру і спакою, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы па-ранейшаму назіраем дыктат шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, праяву міжнароднага тэрарызму. У якасці інструментаў аказання ціску выкарыстоўваюцца не толькі сілавыя метады, але і эканамічны дыктат, і інфармацыйныя вайны. Спрабуюць на трываласць і нашу краіну. Аднак адзінства, мудрасць і сіла беларускага народа неаднаразова паказвалі — любыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне не маюць ні адзінага шанцу. Упэўнены, што і ў далейшым мы годна вытрымаем любыя выпрабаванні".
 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь — мірная і адкрытая краіна.

Нагадаем, галоўнае дзяржаўнае свята прыпадае на 3 ліпеня ад 1997 года. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Дэмакратычныя сілы традыцыйна адзначаюць Дзень Волі 25 сакавіка — у 1918 годзе ў Мінску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі