На Гродзеншчыне міліцыя лавіла п'яных працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у іх працоўны час. Як піша @Neman102, за апошнія суткі выявілі сем такіх парушальнікаў. У іх дачыненні склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
У Смаргонскім раёне падчас такога рэйду мясцовыя міліцыянеры на адным з прадпрыемстваў затрымалі 38-гадовага палявода. Мужчына знаходзіўся на працоўным месцы "з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення". У выдыханым паветры было зафіксавана 2 праміле алкаголю.