Міліцыя адпусціла Аляксандра Валчаніна, затрыманага раніцай у Жодзіне

Грамадскі актывіст Аляксандр Валчанін адпушчаны з Жодзінскага ГАУС (Смалявіцкі раён). У гарадскім аддзеле міліцыі ён прабыў каля трох гадзін.
Старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў), кіраўнік чарнобыльскай камісіі АГП быў затрыманы раніцай 26 красавіка ў Жодзіне, калі збіраўся ехаць у Мінск на акцыю апазіцыі "Чарнобыльскі шлях".

Як расказаў БелаПАН Валчанін, у ГАУС яму прапанавалі падпісаць нейкія паперы з папярэджаннем аб крымінальнай адказнасці. Зрабіць гэта ён адмовіўся. Супрацоўнікі міліцыі вярнулі актывісту плакат "Чарнобыльцы — за сацыяльныя гарантыі", з якім ён збіраўся ўдзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі