Міліцыя 10 дзён шукала падазраванага ў наркагандлі, які ўцёк з-пад канвою

Міліцыя 10 дзён шукала  падазраванага ў наркагандлі, які ўцёк з-пад канвою

Міліцыя 10 дзён шукала падазраванага ў наркагандлі, які ўцёк з-пад канвою. Гэтую гісторыю публікуе sb.by. 27-гадовы жыхар Брэста, фігурант справы аб незаконным абарачэнні наркотыкаў, быў на стацыянарным лекаванні ў Брэсцкай лякарні хуткай дапамогі. Там яго вартавалі праваахоўнікі. 10 красавіка мужчына здолеў уцячы.

Знайшлі яго ўвечары 20 красавіка. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што ўцекача затрымалі ў вёсцы Аброў Івацэвіцкага раёна. Падрабязнасці аперацыі пакуль не выдаюцца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі