Міліцэйскі аўтамабіль насмерць збіў раварыста пад Пружанамі

Міліцэйскі аўтамабіль насмерць збіў раварыста пад Пружанамі

18 чэрвеня каля 23:00 каля вёскі Ласасін Пружанскага раёна 43-гадовы міліцыянт на аўтамабілі "ВАЗ" збіў 42-гадовага раварыста. Пра гэта ў сацсетках паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Раварыст, жыхар Магілёва, ехаў у спадарожным з аўто напрамку. Падчас дарогі ў лякарню ён памёр у аўтамабілі "хуткай".

Кіроўцу затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Расследаваннем займаецца Брэсцкае абласное ўпраўленне Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі