Мікалая Аўтуховіча вяртаюць з турэмнай лякарні ў следчы ізалятар

Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча вяртаюць з турэмнай лякарні ў следчы ізалятар. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
Паводле яго слоў, аб такім рашэнні паведаміў 20 траўня тэрапеўт лякарні падчас традыцыйнага выхаду да сваякоў хворых зняволеных, які праводзіцца кожную сераду.

“Лекар заявіў, што яны наогул не разумеюць, навошта Аўтуховіча да іх прыслалі: маўляў, лячыцца ён не хоча, кажа, што адчувае сябе нармальна, ні на што не скардзіцца. А лячыць яго прымусова ніхто не будзе", — перадае словы Воўчака БелаПАН.

Нагадаем, ў турэмную лякарню Аўтуховіч быў дастаўлены толькі ўчора, 19 траўня. Прадпрымальнік галадае з 16 красавіка. Ён патрабуе або перадаць справу ў суд, або выпусціць усіх падследных па гэтай справе пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі