Вы тут

Мікалай Сігневіч вярнуўся ў БАТЭ

Мікалай Сігневіч / fcbate.by

Мікалай Сігневіч вярнуўся ў БАТЭ, ён падпісаў кантракт, паведамляе клубная прэс-служба. Форвард выступаў за барысаўчан у 2014-2016, 2017-2018 гадах, у 158 матчах забіў 44 галы. Пасля сыходу з клуба ў 2018-м Сігневіч паспеў пагуляць у Венгрыі і Расіі. Апошні яго клуб — "Хімкі", у якіх ён прабыў 17 дзён.

БАТЭ спрабуе ўзмацніцца перад фінішным этапам чэмпіянату Беларусі. Каманда змагаецца за залатыя медалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.