Мікалай Аўтуховіч, які трымае "сухую галадоўку", на судзе не мог сядзець

Мікалай Аўтуховіч, які трымае "сухую галадоўку", на судзе не мог сядзець

Вязень Мікалай Аўтуховіч, які 11-ы дзень трымае "сухую гадоўку", кепска пачуваўся на судзе 21 ліпеня, перадае Радыё "Свабода". 

Яго па-ранейшаму трымаюць у асобнай цеснай клетцы. Суддзя спытаўся, ці можа ён сядзець. Аўтуховіч адказаў, што здолее, калі паляжыць 15 хвілін, а інакш не можа. На пытанне, ці патрэбны яму лекар, вязень адказаў, што той усё адно нічым не дапаможа. Па словах доктара, Аўтуховіч выглядае так, як і мае выглядацб чалавек, які галадае без вады 11-ы дзень.

У судзе абвясцілі перапынак да панядзелка, 25 ліпеня. 

Напярэдадні стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся: узмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, стаў надта частым пульс. Цяпер вязня трымаюць у карцары, дзе няма ложка, а нары могуць апусціць толькі на ноч. Заўтра ён павінен перайсьці ў звычайную камеру.

Аўтуховіч патрабуе толькі адно: каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей. Нядаўна яму перапынілі ліставанне нават з маці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі